Тамару Шчапёткіну ў Бярозе аштрафавалі за сюжэт на Радыё "Рацыя"

Тамару Шчапёткіну ў Бярозе аштрафавалі за сюжэт на Радыё "Рацыя"

Суд Бярозаўскага раёну аштрафаваў журналістку Тамару Шчапёткіну на 575 рублёў (25 базавых велічыняў). Яе прызналі вінаватай у "вырабе прадукцыі СМІ" для замежнага выдання без акрэдытацыі ў Беларусі, перадае Радыё "Свабода".

Доказам стала онлайн-трансляцыю брэсцкага блогера Сяргея Пятрухіна з будынку Кобрынскага суда, якая адбывалася 28 верасня. Суддзя Алена Нямкова заўважыла, што на тых кадрах Шчапёткіна апытвала людзей з дапамогай дыктафона. 

Пратакол на журналістку склаў участковы Кобрынскага РАУС Юрый Свідуновіч. Згодна з пратаколам, 28 верасня Шчапёткіна, "знаходзячыся на другім паверсе будынка суда Кобрынскага раёна /.../, парушыла патрабаванні арт. 35 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб сродках масавай інфармацыі", здзейсніўшы незаконны выраб і ў дальнейшым распаўсюд прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі для СМІ, неакрэдытаванага ў Беларусі".

Раней Шчапёткіну ўжо некалькі разоў судзілі і штрафавалі за працу без акрэдытацыі. Па яе словах, за апошнія гады на яе накладалі штрафы на суму больш як на 12 мільёнаў рублёў (недэнамінаваных). 

"Якую прадукцыю СМІ я магла вырабляць? Гэтым займаюцца цэлыя рэдакцыі, а не я. А збор і распаўсюд інфармацыі — канстытуцыйнае права любога грамадзяніна Беларусі", — мяркуе журналістка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі