Вы тут

Талерантнасць, інклюзія, правы дзіцяці — як здымаць кіно пра гэта?

Андрэй Палупанаў і Канстанцін Варабей / sockino.by

Шэсць гадоў таму "Майстэрня сацыяльнага кіно" паставіла перад сабой місію: праз кіно і медыя фарміраваць культурнае, талерантнае, адкрытае грамадзтва ў Беларусі. Майстэрня здымае і вучыць здымаць фільмы і ролікі на непапулярныя, але вельмі важныя тэмы: талерантнасць, антыдыскрымінацыя, інклюзія, правы дзіцяці.

Пра цяжкасці і планы, інклюзію ў кіно і рэкламе, падтрымку маладых кінематаграфістаў, пра тое, як запусціць у пракат кіно пра правы дзіцяці, досвед моладзевых абменаў Movie Movement і спробы інтэграваць беларускае кіно ў еўрапейскую прастору з дапамогай МЗС і Мінкульта, мы гаворым з дырэктарам і рэжысёрам Андрэем Палупанавым і яго намеснікам, прадзюсарам Канстанцінам Вараб'ём з "Майстэрні сацыяльнага кіно".