Вы тут

Талаковы эфір. Як сабраць 15 000 рублёў на форум пра будучыню Беларусі?

Фота з адкрытых крыніц

Ёсць праблема: беларускае грамадства падзеленае, грамадзяне ізаляваныя ад распрацоўкі канцэпцыі будучага сваёй краіны. Але ёсць і рашэнне: форум “Беларусь будучага” — пляцоўка для абмеркавання розных канцэпцый будучага краіны, новых ідэй яе развіцця.

Вось толькі грошай на правядзенне чарговага форума па тэме “Незалежнасць, бяспека і інфармацыйная вайна” ў аргкамітэта няма. Таму была распачатая краўдфандынгавая кампанія на сайце “Талака” па зборы сродкаў на арганізацыю і правядзенне форума “Беларусь будучага — шляхі развіцця грамадства і дзяржавы”.

На дадзены момант сабраны 1% ад неабходных 15000 рублёў. Да завяршэння кампаніі застаецца 26 дзён. Правесці Форум “Беларусь будучага — шляхі развіцця грамадства і дзяржавы” плануецца 15 сакавіка 2019 года, у дзень прыняцця Канстытуцыі незалежнай Беларусі.

12 лютага ў студыі Еўрарадыё быў кіраўнік праекта па арганізацыі і правядзенне форума Аляксандр Куцаў.

У студыі Еўрарадыё кіраўнік праекта па арганізацыі і правядзенне форума "Беларусь будучага" Аляксандр Куцаў.