Талаковы эфір. Як сабраць 12,3 тысячы рублёў на IMAX у мінскім Планетарыі

Талаковы эфір. Як сабраць 12,3 тысячы рублёў на IMAX у мінскім Планетарыі

Тэхналогія "поўнага купала" нечым падобная да IMAX. Але ў адрозненне ад IMAX, экран нашмат большы, ён размяшчаецца зверху і ззаду ад гледача. Фактычна ён займае 360 градусаў!

Цяпер у Беларусі ёсць толькі адно месца, дзе можна пабачыць “поўнакупальныя” фільмы. Гэта мінскі Планетарый. Але там устаноўленыя старыя праектары, якія даўно вычарпалі свой рэсурс.

Аляксандр Мікуліч прапануе ўсталяваць у Планетарыі 4 новыя праектара FullHD. Для гэтага распачатая краўдфандынг-кампанія на сайце Talaka.org — трэба сабраць 12,3 тысячы рублёў.

“Космас зробіцца яшчэ больш блізкім і больш рэалістычным”, — сцвярджаюць арганізатары збору сродкаў. 90% фінансавання ўжо ёсць, за 6 дзён засталося сабраць крыху больш за 1 тысячу рублёў. У чым сакрэт поспеху гэтай краўдфандынг-кампаніі? Пра гэта паразмаўлялі з Аляксандрам Мікулічам у жывым эфіры Еўрарадыё!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі