Вы тут

"Такога вы не чулі": праект Uhead з канцэптуальнымі трэкамі з будучага альбома

Арцём Ставер і Альберт Літвін / Еўрарадыё

Музычная рубрыка "Такога вы не чулі" прадстаўляе пост-панкавы праект Арцёма Ставера Uhead. Музыка, які, дарэчы, 7 гадоў адслужыў у войску, абяцае, што сёлета праект стаадсоткава выпусціць паўнавартасны альбом "Інтэрмедыя", які ствараўся цягам чатырох гадоў. Пакуль жа ў студыі Еўрарадыё гучаць два трэкі з будучага LP. А дапамагае Арцёму Ставеру ў праекце вядомы мінскі фрык і музыка Альберт Літвін.

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.