Такога не было даўно: Вярхоўны суд адмяніў смяротны прысуд

Такога не было даўно: Вярхоўны суд адмяніў смяротны прысуд

Вярхоўны суд адмяніў смяротны прысуд 29-гадоваму Віктару Скрундзіку, удзельніку "слуцкай банды", якая тэрарызавала мясцовых пенссіянераў. Разам з сябрамі Скрундзік быў прызнаны вінаватым у жорсткім забойстве пенсіянераў у Слуцкім раёне: іх душылі а потым падпальвалі хаты. Пра гэта піша сайт правабарончага цэнтру "Вясна".

30 чэревня Вярхоўны суд разгледзеў апеляцыйную скаргу на смяротны прысуд жыхара Слуцкага раёна Віктара Скрундзіка, а таксама на прысуды абвінавачаных па гэтай справе Валянціна Бушніна, Сяргея Захарчанка і Віталя Мяцежа.

Скрундзіка даставілі ў суд у вопратцы смяротніка — з надпісам "ВМП" (Выключная мера пакарання, — рэд.).

У скарзе Скрундзік указаў на неправільнасць абрання меры стрымання, парушэнні ў адносінах да яго працэсуальных нормаў беларускага заканадаўства і міжнародных нормаў. Таксама прызнаўся, што агаварыў сябе пад ціскам падчас следства. Суд звярнуў увагу, што ў справе ёсць некалькі явак з павіннай Віктара Скрундзіка. Але падсудны настойваў, што баяўся іншых фігурантаў справы, у прыватнасці Валянціна Бушніна, бо той пагражаў яму, што "мае сяброў на зоне і дабярэцца да Віктара, калі той сябе не агаворыць". 

На думку адвакаткі падсуднага, яго дзеянням была дадзена неправільная юрыдычная кваліфікацыя, бо ён толькі падпальваў дамы, а паводле паказанняў сведак забойства здзяйсняў Валянцін Бушнін. Таму пакаранне, вынесенае Віктару Скрундзіку, празмерна строгае. Да таго ж раней падсудны да крымінальнай адказнасці па артыкулах, звязаных са злачынствамі супраць чалавека, не прыцягваўся. 

У выніку апеляцыйная скарга Скрундзіка была задаволеная. Справа будзе перагледжаная.

У 2019 годзе ў Беларусі было вынесенвя і ажыццяўлены тры смяротных прысуды. У 2020-м —  два. Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе, дзе ёсць смяротнае пакаранне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі