Такаеў: праз два дні пачнецца паэтапны вывад кантынгенту АДКБ

Такаеў: праз два дні пачнецца паэтапны вывад кантынгенту АДКБ

Праз два дні пачнецца паэтапны вывад вайсковага кантынгенту АДКБ з Казахстана. Пра гэта паведаміў кіраўнік дзяржавы Касым-Жамарт Такаеў, перадае vlast.kz.

Па яго словах, асноўная місія міратворчых сіл АДКБ паспяхова завершаная. Поўны вывад войскаў АДКБ з краіны плануецца правесці цягам 10 дзён. 

Такаеў запэўніў, што вострая фаза контртэрарыстычнай спецаперацыі пройдзеная.

Паводле інфармацыі МУС Казахстана, за апошнія дні ў краіне затрымана 9900 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі