Вы тут

Так пачынаецца страйк: фотарэпартаж з "Беларуськалія"

"Беларуськалій" гатовы страйкаваць / Еўрарадыё

"Беларуськалій" з 19 жніўня пачынае забастоўку. Шахцёры патрабуюць прызнаць вынікі прэзідэнцкіх выбараў несапраўднымі, адправіць у адстаўку Аляксандра Лукашэнку і старшыню ЦВК Лідзію Ярмошыну ды прыцягнуць іх да адказнасці, вызваліць палітвязняў і затрыманых удзельнікаў мірных акцый, прызнаць незаконнымі прысуды, внесеныя ім. Падрабязна патрабаванні можна пабачыць у тэлеграм-канале стачкама прадпрыемства. У аўторак праходзіць мітынг рабочых, на яго прыехала з Мінска Марыя Калеснікава са штабу Віктара Бабарыкі.

"Беларуськалій" — найважнейшае прадпрыемства для беларускай эканомікі. Яго спыненне, патрабаванні стачкаму не можа ігнараваць кіраўніцтва краіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.