Таццяна Караткевіч будзе вылучацца на мясцовых выбарах 2018 года

Сустаршыня грамадскай кампаніі "Гавары праўду" Таццяна Караткевіч будзе вылучацца на мясцовых выбарах 2018 года. Пра гэта яна заявіла ў жывым эфіры Еўрарадыё. 

Ад кампаніі "Гавары праўду" Караткевіч вылучалася кандыдаткай на прэзідэнцкіх выбарах 2015 года. Паводле звестак ЦВК, за яе прагаласавала 4,4% удзельнікаў галасавання. 

Дарэчы, пра свой будучы ўдзел у выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў паведаміў і другі старшыня кампаніі "Гавары праўду" Андрэй Дзмітрыеў у сваім акаўнце ў Фэйсбуку.