Sziget Festival назваў асноўных удзельнікаў

Арганізатары буйнейшага фестывалю Усходняй Еўропы – вугорскага Sziget Festival, праанансавалі папярэдні склад удзельнікаў леташней музычнай дзеі, якая адбудзецца ў Будапешце на пачатку жніўня. Ужо падцверджаны ўдзел больш чым 50-ці выканаўцаў і калектываў, сярод якіх немала зорак сусветнага маштабу. На галоўнай сцэне «Сігета» у гэтым годзе выступяць The Killers, Nine Inch Nails, The Chemical Brothers, Madness, Faithless, The Good The Bad and The Queen, Пінк, Шінэйд О'Конар, Juliette and the Licks і Gogol Bordello.

Для аматараў этна-музыкі самага шырокага геаграфічнага паходжання будуць выступаць маліец Саліф Кэйт, француз Рашыд Таха, легенда ямайскага рэгей Skatalites, камерунскі саксафаніст Ману Дзібанга са сваім гуртом, піцерскі «Ленинград» і іншыя не меньш вядомыя выканаўцы.

Так сама арганізатары не забыліся на прыхільнікаў экстраардынарнай музыкі. На, так званай, «нефарматнай» сцэне ў гэты раз будуць выступаць ісландцы Gus Gus, бельгійскія майстры «альтэрнатыўнай поп-музыкі» Hooverphonic, былы ўдзельнік Sneaker Pimps Крыс Корнэр і знакамітыя брытанцы Fun-Da-Mental, заснавальнікі «азіацкага даба».

Што датычыцца аматараў клубнай музыкі, то для іх будуць працаваць такія майстры вяртушкі як Цімо Мас, Дэйв Кларк, DJ Hell, Silicone Soul і іншыя. Дадам, што леташні Sziget Festival будзе праходзіць з 8 па 15 жніўня, а імены іншых удзельнікаў фэста будуць агучвацца, як толькі арганізатары падцвердзяць іх удзел.

Фота: witchtears.free.fr

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі