Сюрпрызы Алімпіяды: Новак Джокавіч і сёстры Уільямс выбылі ў першым туры
Тэнісныя спаборніцтвы на Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанейра прынеслі нечаканасці. У першым крузе турніру прайграў першая ракетка свету сербскі тэнісіст Новак Джокавіч. У стартавым матчы ён саступіў аргенцінцу Хуану Марціну Дэль Потра з лікам 6:7, 6:7.
Сербскі тэнісіст плакаў, калі сыходзіў з поля.
Адвярнулася ўдача і яшчэ ад адной зорнай пары. Трохразовыя алімпійскія чэмпіёнкі ў парным разрадзе, амерыканкі Серэна і Вінус Уільямс у сваім стартавым матчы на Гульнях прайгралі чэшскім тэнісісткам Люсі Шафаржовай і Барбары Стрыцовай у двух сэтах — 3:6, 4:6.
Амерыканкі выйгравалі золата Алімпіяды ў парным разрадзе ў 2000, 2008 і 2012 гадах. Гэта іх першы алімпійскі пройгрыш.