Сёння вызначацца першыя паўфіналісты футбольнай Лігі чэмпіёнаў

Сёння вызначацца першыя паўфіналісты футбольнай Лігі чэмпіёнаў

18 красавіка вызначацца першыя паўфіналісты футбольнай Лігі чэмпіёнаў. У аўторак пройдуць два матчы ў адказ ¼ фіналу, у іх сустрэнуцца “Рэал” і “Баварыя”, “Лестар” і “Атлетыка”. Трансляцыю першага паядынка запланаваў тэлеканал “Беларусь 5”, пачатак у 21.45, трансляцыю другога — тэлеканал “Беларусь 2”, пачатак у 21.40.

12 красавіка “Атлетыка” на сваім полі выйграў у “Лестара” — 1:0. Адзіны гол з пенальці забіў Антуан Грызман. У той жа дзень “Рэал” упэўнена выйграў у Мюнхене ў “Баварыі” — 2:1. Два галы на рахунку Крышціяну Раналду. З 61-й хвіліны, пасля выдалення Хаві Марцінэса, гаспадары поля гулялі ў меншасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі