Сёння ў парку Янкі Купалы пройдзе Беларускі нацыянальны кангрэс
![Сёння ў парку Янкі Купалы пройдзе Беларускі нацыянальны кангрэс](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/apazicyjanery-1505.jpg.webp?itok=HVNW3CWP)
15 сакавіка а 12-й гадзіне каля помніка Янку Купалу ў Мінску пачнецца Беларускі нацыянальны кангрэс.
Арганізатары не змаглі дамовіцца з уладальнікамі памяшканняў у сталіцы, таму вырашылі правесці свой сход на вольным паветры. Аргкамітэт заклікаў грамадзян прыйсці падтрымаць дэлегатаў кангрэсу ў іх барацьбе за права на мірныя сходы. Таксама арганізатары запрасілі на кагрэс замежных дыпламатаў.
Аргкамітэт абвясціў мэтай кангрэсу аб'яднанне апазіцыйных дэмакратычных сілаў. У аргкамітэт увайшлі такія дзеячы, як Мікалай Статкевіч, Уладзімір Някляеў, Станіслаў Шушкевіч, Генадзь Фядыніч, Вячаслаў Сіўчык, Зміцер Дашкевіч ды інш. Пераважная большасць партыяў не далучылася да арганізатараў кангрэсу.