Сёння ў небе над беларускай сталіцай з'явіцца вогненная вышыванка

Сёння ў небе над беларускай сталіцай з'явіцца вогненная вышыванка. Музычна-піратэхнічнае феерверк-шоу прымеркаванае да Дня горада. Яно парадуе мінчукоў і гасцей горада мноствам спецэфектаў. Феерверк-шоу пачнецца а 22-й гадзіне і працягнецца 12 хвілін, інфармуе БЕЛТА.

Пяць пускавых кропак знаходзяцца на тэрыторыі вострава Мужнасці і Смутку, на рацэ Свіслач. Як кажа дырэктар ТАА "Кальвін" Канстанцін Марозаў, вогненная вышыванка будзе эксперыментальнай. Ён спадзяецца, што яна атрымаецца.