Сёння ў беларускіх школах праходзяць урачыстыя лінейкі

Сёння ў беларускіх школах праходзяць урачыстыя лінейкі

2 верасня ў беларускіх школах праходзяць урачыстыя лінейкі, прысвечаныя пачатку новага навучальнага года.

Школьныя заняткі пачнуцца ў 1 млн 30 тысяч навучэнцаў. Як адзначае БЕЛТА, у першы клас сёлета пойдуць 115 тысяч дзяцей (летась было 110,2 тысячы). 

Тэмай першага ўрока стане радок з верша Янкі Купалы "Маладая Беларусь": "Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі!". У Мінадукацыі лічаць, што гэтыя словы класіка "сугучныя з тэмай Года малой радзімы, падкрэсліваюць суверэнітэт і незалежнасць Беларусі, які ўмацаваўся за 25 гадоў існавання інстытута прэзідэнцтва". Таксама першы ўрок будзе прысвечаны Перамозе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі