Сёння ў Беларусі праходзяць сацыяльныя пікеты

Сёння ў розных гарадах Беларусі ў рамках падрыхтоўкі да Сацыяльнага марша праходзіць каля 60 пікетаў. З заяўленых 458 сацыяльных пікетаў улады дазволілі толькі тры — два ў Брэсце і адзін у Наваградку. Напярэдадні, міліцыя папярэдзіла заяўнікаў акцый аб незаконнасці правядзення несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў.

Па словах лідэра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі, інфармацыйныя пікеты праходзяць нягледзячы на тое, што яны не дазволены.

Прадстаўнікі дэмакратычных сілаў раздаюць новыя нумары газеты “Таварыш”, прысвечанай Сацыяльнаму маршу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі