Вы тут

Сёння ў Беларусі можна будзе пабачыць месяцовае зацьменне

Фота: АР

У панядзелак, 7 жніўня, у Беларусі можна будзе пабачыць месяцовае зацьменне. Яно чакаецца ўвечары, калі цень Зямлі часткова накрые спадарожнік нашай планеты. Атрымаецца візуальны эфект — “крывавы Месяц”. Як адзначае тэлеканал АНТ, беларусы змогуць яе пабачыць ужо ў 20.23, а максімальны эфект будзе даступны ў 21.20. Спадарожнік Зямлі стане звычайным пасля 22-й гадзіны.

Дарэчы, метэаролагі папярэджваюць, што з-за гэтай прыроднай з’явы самаадчуванне некаторых людзей можа пагоршыцца.

Як інфармуе РІА “Новости”, 21 жніўня адбудзецца поўнае зацьменне Сонца.