Вы тут

Сёння стане вядомы прадстаўнік Беларусі на "Еўрабачанні-2020"

Сцэну ўсталявалі ў найбуйнейшым павільёне "Беларусьфільма"./ Здымак з архіву БЕЛТА

Сёння стане вядомы прадстаўнік Беларусі на міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2020". Увечары 28 лютага на "Беларусь 1" пройдзе фінал нацадбору. Пачатак а 22-й гадзіне.

У фінале будзе 12 прэтэндэнтаў — VAL, Аляксандра Захарык, Ян Яраш, AURA, NAPOLI, КейСИ, CHAKRAS, Анастасія Гламозда, Дар'я Хмяльніцкая, Анжаліка Пушнова, Анастасія Развадоўская, Анастасія Малашкевіч. Яны выйдуць на сцэну, якую ўсталявалі ў найбуйнейшым павільёне "Беларусьфільма".

Вядучыя шоу — Яўген Перлін і Хелена Мерааі. Галасаваць змогуць і ўдзельнікі журы, і гледачы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.