Сёння спаўняецца пяць гадоў трагедыі з "Боінгам", збітым над Данбасам

Сёння спаўняецца пяць гадоў трагедыі з "Боінгам", збітым над Данбасам

17 ліпеня спаўняецца пяць гадоў з часу, калі над Данбасам быў збіты "Боінг" авіякампаніі Malaysian Airlines. Тады загінулі ўсе 298 чалавек, якія ляцелі рэйсам MH17 з Амстэрдама ў Куала-Лумпур. Большая частка пасажыраў (196 чалавек) былі грамадзянамі Нідэрландаў.

Міжнародная следчая група прыйшла да высновы, што пасажырскі авіялайнер быў збіты ракетай "зямля-паветра" з зенітна-ракетнага комплексу "Бук", які належаў курскай 53-й брыгадзе СПА Узброеных сіл Расіі. Запуск быў зроблены з тэрыторыі, якую кантралявалі баевікі так званай "ДНР". 

Сёлета ў чэрвені следчыя назвалі імёны чатырох падазраваных. Гэта адстаўны афіцэр ГРУ Расіі Сяргей Дубінскі, падпалкоўнік запасу Ваенна-паветраных войскаў Расіі Алег Пулатаў, грамадзянін Украіны, камандзір разведпадраздзялення ГРУ самаабвешчанай "ДНР" Леанід Харчанка, міністр абароны самаабвешчанай "ДНР" Ігар Стралкоў.

Усе чацвёра абвешчаныя ў міжнародны вышук. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі