Сёння Шымон Перэс зойме пасаду прэзідэнта Ізраіля

15 ліпеня Лаўрэат Нобелеўскай премміі міру, 83-гадовы ўраджэнец Беларусі Шымон Перэс уступіць на пасаду прэзідэнта Ізраіля.

Інаўгурацыя пройдзе ў будынку Кнесета ў Іерусаліме. Туды Перэс прыбудзе ў суправаджэнні эскорту з шасці матацыклістаў і шасці кавалерыстаў. Разам са спікерам парламента, і Даліяй Іцык, што выконвае абавязкі прэзідэнта, ён абыйдзе строй ганаровай варты і ўскладзе вянок да мемарыяла загінулых ізраільскіх воінаў.


Пасля Перэс прыме прысягу, двое равінаў з ваеннага равінату пратрубяць у шафары, і спікер Кнесетэта, згода з цырыманіялам, абвесціць: "Жыве Дзяржава Ізраіль". "Жыве", - паўторыць публіка. Іцык і Перэс выступяць з прамовамі, у перапынку паміж якімі будуць выкананыя музычныя нумары.


Шымон Перэс стане дзевятым прэзідэнтам Ізраіля. Тэрмін паўнамоцтваў кіраўніка дзяржавы складае сем гадоў. У Ізраілі, які з'яўляецца парламенцкай рэспублікай, прэзідэнт надзелены ў асноўным прадстаўнічымі функцыямі.


Шымон Перэс (Перскі) нарадзіўся 1 жніўня 1923 года ў вёсцы Вішнева Валожынскага раёна Мінскай вобласці, дзе пражывала каля двухсот яўрэйскіх сямей. Пасля заканчэння Гарвадскага універсітэта ў ЗША працаваў у Міністэрстве абароны Ізраіля. Адыграў ключавую ролю ў стварэнні авіяцыйнай, электроннай і абароннай прамысловасці, рэарганізаваў навукова-даследчую работу ў ваеннай сферы.


Пад кіраўніцтвам Шымона Перэса ствараліся атамныя цэнтры ў Дымоне і Нахал-Сарэку. Займаў пасады міністра па справах уладкавання імігрантаў і міністра камунікацый. У 1984-1986 і 1995-1996 гадах быў прэм'ер-міністрам Ізраіля.

"БелаПАН"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі