"Мінск" у гасцях разграміў "Белшыну" — 3:0

"Гомель" і жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ" згулялі ўнічыю 0:0. "Слуцк" у Салігорску згуляў унічыю 1:1 з магілёўскім "Дняпром". Бабруйская "Белшына" на стадыёне "Спартак" прайграла "Мінску" — 0:3. Адзначым, што гэта быў першы матч Андрэя Пышніка, як выконваючага абавязкі галоўнага трэнера мінчукоў — днямі трэнерскі штаб быў адпраўлены ў адстаўку.



У суботу, 7 чэрвеня, адбудуцца яшчэ тры матчы: "Дынама" (Мінск) — "Нафтан", БАТЭ — "Нёман", "Дынама" (Брэст) — "Шахцёр".



Нагадаем, у чэмпіянаце ўпэўнена лідыруе БАТЭ — 25 ачкоў пасля 10 матчаў, у мінскіх дынамаўцаў 20 ачкоў, у "Нафтана" — 19.
 

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі