Вы тут

Сёння хакеісты мінскага "Дынама" гуляюць дома з "Сібір'ю"

hcdinamo.by

12 верасня хакеісты мінскага "Дынама" прымаюць на сваёй пляцоўцы "Сібір" з Новасібірска. 

Гэта першая гульня з чатырох запар хатніх сустрэч, якія правядуць "зубры" ў чэмпіянаце КХЛ. 

Матч пачнецца ў 19:10. Жывую трансляцыю можна будзе паглядзець на тэлеканале "Беларусь 5". 

Пасля гэтага дынамаўцы правядуць дома яшчэ тры гульні: 15 верасня — з магнітагорскім "Металургам", 18 верасня — з хабараўскім "Амурам", 21 верасня — з фінскім "Ёкерытам".

Першыя тры гульні сезона "зубры" прайгралі, удача пасміхнулася ім толькі ў апошнім матчы з маскоўскім "Спартаком" (5:4). 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.