Сёння будуць судзіць Шумчанку, Севярынца і Статкевіча

Сёння будуць судзіць Шумчанку, Севярынца і Статкевіча

Сёння ў судзе Маскоўскага раёна павінны разглядацца адміністратыўныя справы старшыні прадпрымальніцкага аб’яднання “Перспектыва” Анатоля Шумчанкі, а таксама апазіцыйных палітыкаў Міколы Статкевіча і Паўла Севярынца. Падставай для складання пратаколаў стала акцыя індывідуальных прадпрымальнікаў каля Міністэрства падаткаў і збораў у цэнтры Мінска 14 сакавіка. Статкевіч заявіў, што не мае намеру ісці ў суд, куды яго выклікалі не позвай, а СМС-паведамлення.

Заўтра ў судзе Цэнтральнага раёна будзе разглядацца цэлы шэраг адміністратыўных справаў за ўдзел у пікеце ў падтрымку ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанка, якія адбыліся ў траўні ля расійскай амбасады ў Мінску, а таксама за ўдзел у святкаванні Дня Волі 15 сакавіка. Позвы атрымалі Мікола Статкевіч, Павел Севярынец, Анатоль Лябедзька, Леанід Кулакоў, Максім Вінярскі і Дзяніс Красачка, паведамляе БелаПАН.

Па інфармацыі праваабаронцаў, пратаколы за ўдзел у шэсці на Дзень Волі склалі на палітыка Уладзіміра Някляева і актывіста з Кобрына Аляксандра Меха. Апроч таго, за акцыю 25 сакавіка пратаколы склалі на Яўгена Батуру, Вольгу Нікалайчык і Арцём Каралёў. Іх будуць судзіць 7 красавіка.

Таксама складзена 11 пратаколаў на ўдзельнікаў антырасійскага пікета 2 красавіка. Суды па іх пакуль не прызначаныя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі