Сёння адзначаецца Міжнародны дзень зніклых людзей

30 жніўня свет адзначае Міжнародны дзень зніклых людзей. Паводле дадзеных міліцыі, каля 2 тысяч беларусаў лічацца зніклымі, адзначае “Радыё Свабода”.
Сотні людзей знаходзяць досыць хутка — як высвятляецца, яны сыходзяць з дому ў выніку канфлікту з роднымі, а затым вяртаюцца.

У міліцыі кажуць, што лёс прыкладна тысячы зніклых на працягу года становіцца вядомым, аднак да таго часу з'яўляюцца новыя зніклыя. У той жа час справы палітычных знікненняў у Беларусі дагэтуль застаюцца нераскрытымі.

Гаворка ідзе пра былога міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранку, экс-старшыню цэнтрвыбаркама Віктара Ганчара, бізнесмена Анатоля Красоўскага. Яшчэ адна справа, Змітра Завадскага, нібыта раскрыта і злачынцы пакараныя, але цела аператара ОРТ так і не знойдзена.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі