Сёння адзначаецца Міжнародны дзень НЛА

Выбар даты святкавання звязаны з падзеннем у 1947 годзе каля амерыканскага гарадка Разуэл у штаце Нью-Мексіка неапазнанага лятаючага аб'екта. Афіцыйна гэта не прызнана, а неафіцыйна пашыраныя версіі пра іншапланетны карабель, які пацярпеў катастрофу.


Штогод 2 ліпеня ў Разуэл прыязджаюць даследчыкі НЛА і шматлікія турысты, выступаюць з лекцыямі, праводзяць конкурсы і нават "парад іншапланетнікаў". У горадзе дзейнічае музей НЛА, інфармуе РІА "Новости".


Дарэчы, факты назіранняў НЛА нярэдка рэгіструюцца і ў нашай краіне.

Кітайскі авіялайнер "зламаў нос" у сутыкненні з НЛА? (фота)
 

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі