БАТЭ прыме "Смаргонь" у 1/8 фінала футбольнага Кубка Беларусі

У іншых матчах 1/8 фінала ў нядзелю згуляюць: "Нёман" (Гродна) — "Дынама" (Брэст), "Тарпеда" (Жодзіна) — "Шахцёр" (Салігорск), "Гомель" — "Славія" (Мазыр). "Мінск" і "Полацк" сустрэнуцца 7 верасня.

Нагадаем, напярэдадні прайшлі першыя тры кубкавыя матчы. Сярод іх адзначым паражэнне мінскага "Дынама" ў Бабруйску ад "Белшыны" — 0:2. У Гарадзеі аднайменная каманда выйграла ў мікашэвіцкага "Граніта" — 3:1, "Слуцк" на сваім полі прайграў магілёўскаму "Дняпру" — 0:1.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі