Сёння - 25 гадоў з дня смерці Ларысы Геніюш

З гэтай нагоды ў 14.00 у саборы Пятра і Паўла ў Мінску прайшла памінальная малітва, а ў 17.30 у скверы каля філармоніі адбылася акцыя памяці. Пра гэта паведаміў сайт "Хартыі'97". Паэтка Ларыса Геніюш памерла 7 красавіка 1983 года, так і не прыняўшы савецкага грамадзянства. Пахаваная ў Зэльве.

Дагэтуль Пракуратура Беларусі не адмяніла прысуд у справе Ларысы і Янкі Геніюшаў ("контррэвалюцыйная арганізацыйная дзейнасць" і "дапамога міжнароднай буржуазіі ў ажыццяўленні варожай дзейнасці"), не зважаючы на шматлікія звароты беларускіх праваабронцаў. Чыноўнікі лічаць, што паэтка не падлягае рэабілітацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі