Вы тут

Сёмы пакет санкцый супраць Расіі і Беларусі можа быць узгоднены да канца ліпеня

Прыняцце чарговага "чорнага спісу" мусіць адбыцца да вакацый, на якія еўрачыноўнікі традыцыйна сыходзяць у жніўні / Евразия.Эксперт

Да канца ліпеня Еўрасаюз імкнецца ўзгадніць наступны, сёмы па ліку, пакет санкцый супраць Расіі і Беларусі. Прыняцце "чорнага спісу" мусіць адбыцца да вакацый, на якія еўрачыноўнікі традыцыйна сыходзяць у жніўні.

Чарговы пакет будзе тычыцца эмбарга на імпарт расійскага золата і закрытыя лазейкі, якія дазваляюць абыходзіць ужо ўведзеныя санкцыі. Пра гэта піша карэспандэнт "Радыё Свабода" ў Бруселі Рыкард Ёзвяк.

Раней паведамлялася, што ў сёмым пакеце можа быць урэгуляванае пытанне транзіту санкцыйных тавараў з "матэрыковай" Расіі ў Калінінградскую вобласць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.