Сёлета выкрылі 102 правапарушэнні сярод міліцыянтаў

За сем месяцаў у сістэме МУС Беларусі зарэгістравана 102 злачынствы, што на 12% больш у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам. Пра гэта ў інтэрв'ю газеце "На варце" паведаміў намеснік міністра ўнутраных спраў Анатоль Курылец.
За злачынствы асуджаныя 53 супрацоўнікі МУС і вайскоўцы УС. За парушэнне законнасці пакараныя 166 чалавек. За парушэнне дысцыпліны да адказнасці прыцягнутыя амаль 3 тыс. чалавек, найбольшая колькасць — у дэпартаменце аховы. Кіраўнікі усістэме МУС сёлета 110 разоў прыцягваліся да адказнасці за парушэнне дысцыпліны і пяць разоў — за парушэнне законнасці.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі