Сёлета ў Беларусі затрымалі 51,5 тыс. п’яных кіроўцаў, 3 тыс. з іх — паўторна

За сёлета ў Беларусі супрацоўнікі ДАІ затрымалі 51,5 тысячу п’яных кіроўцаў, з іх 3 тысячы — паўторна.
Пра гэта паведаміў Васіль Бульбянкоў, які часова выконвае абавязкі начальніка рэспубліканскай ДАІ. Паводле яго слоў, за паўторнае кіраванне транспартным сродкам у нецвярозым выглядзе было асуджана каля 2 тысяч кіроўцаў.

Бульбянкоў адзначыў, што нягледзячы на ўзмацненне пакарання, на дарогах краіны не змяншаецца колькасць п'яных кіроўцаў.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі