Сёлета ў Беларусі за прастытуцыю пакаралі 726 чалавек

У студзені-чэрвені 2015 года ў Беларусі за занятак прастытуцыяй прыцягнулі да адказнасці 726 чалавек. Кожны чацвёрты з затрыманых трапляў пад арышт. Як інфармуе БЕЛТА, на ўліку ў Міністэрстве ўнутраных спраў на розных уліках знаходзіцца 2 тысячы чалавек, якія займаюцца прастытуцыяй. З іх 876 чалавек жывуць у Мінску.

Нагадаем, больш за 10 мінскіх прастытутак сёлета пацярпелі ад ілжэміліцыянераў. Зламыснікаў затрымалі, распачатыя крымінальныя справы.


Фота: AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі