Сёлета ў Беларусі выявілі амаль 15 тысяч бяспраўнікаў

Сёлета ў Беларусі выявілі амаль 15 тысяч бяспраўнікаў

У студзені-красавіку 2019 года ў Беларусі было выяўлена амаль 15 тысяч бяспраўнікаў. Такія кіроўцы без дакументаў здзейснілі 63 ДТЗ, у якіх загінулі 13 чалавек, а 79 атрымалі раненні. У мінулым годзе бяспраўнікаў у нашай краіне налічылі больш за 47 тысяч, інфармуе сайт sb.by.

ДАІ нагадвае, што за кіраванне аўтамабілем без правоў пагражае штраф у памеры ад 127,5 да 510 рублёў. За паўторнае такое парушэнне на працягу года будзе не толькі штраф (ад 510 да 1275 рублёў), але і арышт да 15 сутак. Летась кожны чацвёрты бяспраўнік трапляў пад адміністрацыйны арышт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі