Сёлета колькасць аўтамабіляў у Мінску перавысіць 600 тысяч

Сёлета ў Мінску, па ацэнках экспертаў, колькасць зарэгістраванага аўтатранспарту можа павялічыцца на 60 тысяч. Агульны лік аўтамабіляў перавысіць 600 тысяч, паведамляе “Народная газета”.
Па словах начальніка ўпраўлення Дзяржаўтаінспекцыі Мінска Дзмітрыя Карзюка, з ростам колькасці аўтамабіляў ДАІ будзе паляпшаць сродкі арганізацыі дарожнага руху і кантролю за ім. На сённяшні дзень абвешчаны тэндэр на ўсталяванне і ўкараненне падобнага абсталявання. Новая сістэма пачне функцыянаваць паступова.

Застацца незаўважаным будзе практычна немагчыма. Асноўныя функцыі новай сістэмы — відэакантроль за выкананнем хуткасных рэжымаў, фіксацыя парушэнняў ПДР і арганізацыя дарожнага руху. Напрыклад, можна будзе за неаклькі секунд выяўляць аўтамабілі, занесеныя ў чорны спіс, якія знаходзяцца ў вышуку і г. д. У той жа момант гэтая інфармацыя будзе перадавацца на асноўны камп’юутэр.

Плануецца абсталяваць відэакамерамі ўсе вуліцы ў Мінску з высокай інтэнсіўнасцю руху і найбольш аварыйнанебяспечныя ўчасткі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі