Сёлета беларусы прадалі валюты на $1,6 млрд больш, чым купілі

Сёлета беларусы прадалі валюты на $1,6 млрд больш, чым купілі

У студзені-кастрычніку 2016-га беларусы прадалі валюты на $1,6 млрд больш, чым купілі. Пра гэта сведчаць статыстычныя дадзеныя Нацбанка. За акрэслены перыяд насельніцтва нашай краіны прадало наяўнай і безнаяўнай валюты на 6,363 млрд долараў, а купіла за дзесяць месяцаў толькі $4,726 млрд.

Што да суб'ектаў гаспадарання, то рэзідэнты Беларусі сёлета прадалі каля 13 млрд долараў, а купілі толькі на 8 млн больш, а нерэзідэнты нашай краіны прадалі валюты на 535,55 млн долараў ЗША ў эквіваленце, а купілі толькі каля 160 мільёнаў долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі