Золатавалютныя рэзервы Беларусі ў кастрычніку выраслі на $62,1 млн

Золатавалютныя рэзервы Беларусі ў кастрычніку выраслі на $62,1 млн

Золатавалютныя рэзервы Беларусі ў кастрычніку выраслі на 62,1 мільёна долараў па метадалогіі МВФ. Паводле папярэдніх падлікаў, на 1 лістапада іх памер склаў у эквіваленце 4 мільярда 817,1 мільёна долараў. Паводле нацыянальнага вызначэння, ЗВР зменшыўся на 70,5 мільёна долараў і на 1 лістапада ў эквіваленце налічвае 5 мільярдаў 174,6 мільёна долараў.

Павелічэнню ЗВР дапамаглі сродкі ад продажу Нацбанкам і Мінфінам валютных аблігацыяў, замежная валюта, набытая рэгулятарам на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы, а таксама грошы, якія паступілі ў выглядзе экспартных пошлінаў на нафту і нафтапрадукты.

Да таго ж прынятае выканаўчым саветам Міжнароднага валютнага фонду рашэнне аб уключэнні з 1 кастрычніка гэтага года кітайскага юаня ў кошык валют, якія складаюць спецыяльныя правы запазычанні, дазволіла прымаць у разлік і гэтую валюту пры вызначэнні паказніка золатавалютных рэзерваў Беларусі ў выдзяленні спецыяльнага стандарту распаўсюду дадзеных МВФ і, такім чынам, паспрыяла яго павелічэнню па гэтай метадалогіі.

Негатыўны ўплыў на памеры ЗВР зрабіла пагашэнне знешніх і ўнутраных абавязанняў у валюце ў поўным аб’ёме, а таксама некаторае зніжэнне коштаў на золата на міжнародных рынках, паведамляе прэс-служба Нацбанка.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі