Сёлета Беларусь зменшыла імпарт тавараў на 25,3%

Сёлета Беларусь зменшыла імпарт тавараў на 25,3%

Сёлета за 11 першых месяцаў Беларусь зменшыла імпарт тавараў на 25,3% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. За студзень-лістапад ён склаў 27,4 млрд долараў, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Знешнегандлёвы абарот таварамі Беларусі ў 2015 годзе знізіўся на 26,1% і склаў амаль 52 млрд долараў. Такая ж тэндэнцыя была ў экспарце, якога стала менш амаль на 27%, ён склаў амаль $24,6 млрд. Сальда знешняга гандлю таварамі Беларусі на працягу студзеня-лістапада склалася адмоўнае — 2,8 млрд долараў (летась за такі ж перыяд яно складала 3,1 млрд долараў).

Тавараабарот з краінамі СНД зменшыўся на 29,1%, з Расіяй — на 26,8%, з Еўрасаюзам — на 28,9%. Больш падрабязна гл. тут.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі