Сёлета адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі склала больш за $1,3 млрд

Адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі нашай краіны за першыя сем месяцаў 2015 года вырасла да 1 млрд 312,2 млн долараў. Па выніках шасці месяцаў яно складала 1 млрд 125,9 млн. Па выніках студзеня-ліпеня мінулага года адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі складала амаль на 136 млн долараў больш, чым сёлета. Пра гэта сведчаць дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі.

Калі параўноўваць з мінулагоднімі дадзенымі знешнегандлёвы абарот таварамі, то ў 2015-м ён зменшыўся на 25,8% і складае 33 млрд 647 млн 400 тысяч долараў. Экспарт у параўнанні з аналагічным перыядам 2014 года скараціўся больш чым на 26%  — да 16 млрд 167,6 млн долараў, імпарт — на 25,3%  — да 17 млрд 479,8 млн долараў.

Экспарт тавараў у Расію за сем месяцаў гэтага года знізіўся на 32,7% (да 5 млрд 997,3 млн долараў), імпарт — на 22,9% (да 10 млрд 27,1 млн долараў). Як бачым, сальда — адмоўнае. Экспарт у краіны Еўрасаюза за сем месяцаў бягучага года знізіўся на 21% — да 5 млрд 499,3 млн долараў, імпарт — на 39,1% да 3 млрд 317,6 млн долараў. Зніжэнне тавараабароту склала 28,9%. Трэба адзначыць, што сальда ў гандлю таварамі з краінамі ЕС станоўчае.

Што да экспарту тавараў у краіны СНД, то сёлета ён паменшыўся на 35,4% — да 8 млрд 98,3 млн долараў, імпарт — на 24,7% — да 10 млрд 684,3 млн долараў. Агульны тавараабарот з краінамі СНД скараціўся на 29,7%.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі