Сёлета адбудзецца сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Віктара Юшчанкі

Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Віктара Юшчанкі адбудзецца да канца 2008 года. Такую заяву зрабіў амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Ліхавы. Паводле яго словаў, "дыпламатычныя прадстаўніцтвы робяць усё, каб гэтая сустрэча адбылася". Ліхавы падкрэслівае, што для гэтага ёсць перадумовы і неабходнасць, інфармуе "Інтэрфакс".

Нагадаем, сёлета ўлетку неаднойчы з'яўлялася неафіцыйная інфармацыя пра магчымую сустрэчу Лукашэнкі і Юшчанкі, аднак кожны раз яна не пацвярджалася.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі