Вы тут

Сыну Бабарыкі пагражае да 20 гадоў зняволення

Віктар і Эдуард Бабарыкі / @viktarbabarykaofficial

Эдуарду Бабарыку, сыну Віктара Бабарыкі, пагражае да 20 гадоў зняволення. Яму выставілі новыя абвінавачванні па артыкулах "арганізацыя масавых беспарадкаў" і "распальванне расавай, нацыянальна, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варажнечы". Адвакаты знаходзяцца пад падпіскай аб неразгалошванні, а афіцыйным каментароў Следчага камітэта і пракуратуры пакуль няма, паведамляе viktarbabarykaofficial.

Пра тое, што Эдуарду Бабарыку могуць выставіць новыя абвінавачванні, стала вядома 20 снежня. Раней яму было выстаўлена абвінавачанне ва "ухіленні ад выплаты сум падаткаў і збораў, якое пацягнула шкоду ў асабліва буйным памеры". Ён, як і бацька, прызнаны беларускімі праваабаронцамі палітвязнем, знаходзіцца за кратамі паўтара года.

Віктар Бабарыка быў асуджаны на 14 гадоў зняволення. Пагроза яшчэ большага прысуда сыну можа быць адным з варыянтаў ціску на палітвязня, які адмаўляецца пісаць прашэнне аб памілаванні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.