Сына расійскага алігарха ў Брэсце хочуць пасадзіць на 3,5 года

Сына расійскага алігарха ў Брэсце хочуць пасадзіць на 3,5 года

Пракурор просіць для сына расійскага алігарха 3 гады і 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму без канфіскацыі маёмасці. Таксама пракуратура просіць канфіскаваць ягоны аўтамабіль Mercedes AMG CLA 45 як сродак здзяйснення злачынства, піша TUT.by.

Крымінальную справу 24-гадовага Аляксандра Шарыгі разглядаюць у судзе Маскоўскага раёна Брэста. Як паведамляла Еўрарадыё, хлопца вінавацяць у захоўванні і перавозцы наркотыкаў праз мяжу. Малады чалавек 29 снежня 2018 года ехаў з Польшчы праз пункт пропуску "Варшаўскі мост". Сам ён быў за рулём нецвярозы, а ў яго машыне знайшлі гашышны алей і марыхуану. 

У судзе Шарыга цалкам прызнаў сваю віну. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі