Сын Уладзіміра Беражкова з'ехаў з Беларусі

Мікіта Беражкоў, сын затрыманага генменеджара ХК "Дынама-Мінск" Уладзіміра Беражкова, пакінуў Беларусь. Каля 14-й гадзіны 27 жніўня ён перасёк дзяржаўную мяжу. Пра гэтам сам Мікіта паведаміў у гутарцы з журналістамі "Комсомольской правды".

Па яго словах, ён хоча засцерагчы сябе і сваю сям'ю. Мікіты ўпэўнены, што яго бацька нічога не краў і не дзейнічаў з асабістай выгады. Па яго словах, 1 мільярд 800 мільёнаў рублёў, якія арыштавалі на рахунку Уладзіміра Беражкова, — гэта грошы ад продажу кватэры. Беражкоў прадаў яе літаральна ў ліпені, а праз тыдзень яго затрымалі. Мікіта адзначае, што кватэра бацька набыў да прыходу ў хакейны клуб.

Як паведаміў Следчы камітэт 27 жніўня, Беражкова вінавацяць у незаконным завалодванні грашыма, што належаць хакейнаму клубу — 1 млрд 90 млн рублёў, "з выкарыстаннем службовых паўнамоцтваў". Следчыя заяўляюць, быццам ён уладкаваў на працу ў клуб свайго знаёмага з акладам 15 млн рублёў і вялікімі рэгулярнымі прэміямі ды "кожны месяц здымаў грошы з яго картрахунка". За год было незаконна пералічана каля мільярда рублёў.  

Следчы камітэт: Беражкоў гатовы прасіць памілавання ў Лукашэнкі

Па словах следчых, Беражкоў кампенсаваўужо 133 млн рублёў  і гатовы працягваць кампенсаваць страты. А таксама ён хоча прасіць Аляксандра Лукашэнку аб памілаванні.

Фота з фэйсбука Мікіты Беражкова

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі