На волю пасля "сутак" выйшаў Сяргей Патупчык — сын экс-міністра энергетыкі Уладзіміра Патупчыка, піша "Наша Ніва". Але працу ён страціў.
Па затрыманне Сяргея Патупчыка стала вядома на пачатку студзеня. Паводле неафіцыйных звестак, затрымаць яго маглі за словы падтрымкі Украіне, выказаныя ў сацсетках.
На момант затрымання Патупчык быў намеснікам гендырэктара "Беларуснафты" па эканоміцы. А вось пасля вызвалення — ужо не. Цяпер гэтая пасада вакантная.