Вы тут

Сясцёр, якія пілі каву ў McDonald’s, затрымалі падчас "хапуна" і асудзілі

McDonald’s на вуліцы Сурганава / Яндэкс

9 красавіка ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска разглядалі справу Вікторыі Лабасавай.

Як пішуць праваабаронцы "Вясны", жанчыну затрымалі 27 сакавіка разам з сястрой Дар'яй Бурдзейка падчас "хапуна" на вуліцы Сурганава. Сёстры пілі каву на летняй тэрасе McDonald’s. Да іх падышлі міліцыянты і папрасілі паказаць пашпарта. Дакументаў у дзяўчат не было, таму іх затрымалі. Сясцёр развезлі ў розныя РУУСы і склалі пратаколы за пікетаванне ў групе 15 чалавек. Вікторыю выпусцілі, бо ў яе ёсць непаўналетні сын, а Дар'ю перавезлі ў ІЧУ.

Дар'ю асудзілі 29 сакавіка. Суддзя Цэнтральнага раёна Мінска Дзмітрый Карсюк арыштаваў яе на 15 сутак.

Сёння суддзя Фрунзенскага суда Ала Скуратовіч прысудзіла Вікторыі штраф у 2610 рублёў (90 базавых велічыняў).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.