Сярэдні заробак беларусаў у снежні быў амаль 7 мільёнаў

Намінальны налічаны сярэднемесячны заробак работнікаў Беларусі ў 2014 годзе склаў 6 мільёнаў 91,3 тысячы рублёў. Сярэдні заробак у снежні быў роўны 6 мільёнам 806 тысячам рублёў і ў параўнанні з лістападам павялічыўся на 9,9%, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт.

Паводле аператыўных статыстычных дадзеных, у снежні ў прамысловасці сярэдні заробак склаў 7 мільёнаў 136,7 тысяч рублёў, у будаўніцтве — 8 мільёнаў 496 тысяч, на транспарце і сувязі — 7 мільёнаў 516,7 тысяч, у сельскай і лясной гаспадарцы — 4 мільёны 728,8 тысяч, у адукацыі — 4 мільёны 796,5 тысяч, а ў ахове здароўя — 5 мільёнаў 928,9 рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі