Сярод затрыманых у Маскве за падпал абсталявання на чыгунцы ёсць ураджэнец РБ

Падпалы абсталявання на чыгунцы адбываюцца ў розных рэгіёнах Расіі / news.ru via globallookpress.com
Падпалы абсталявання на чыгунцы адбываюцца ў розных рэгіёнах Расіі / news.ru via globallookpress.com

Сярод затрыманых у Маскве за падпал абсталявання на чыгунцы ёсць ураджэнец Беларусі, паведамляе Baza. Рэлейныя шафы падпалілі недалёка ад Варшаўскай шашы. Падазраваных двое, яны — грамадзяне Казахстана. 25-гадовы Эдуард Б. нарадзіўся ў Беларусі. Разам з ім затрыманы 27-гадовы Аляксандр А.

Двое маладых людзей сталі фігурантамі крымінальнай справы, артыкул — "Прывядзенне ў непрыдатнасць транспартных сродкаў або шляхоў зносін". Затрыманыя кажуць, што "дзейнічалі па заданні", якое нібыта атрымалі праз Telegram. За "працу" ім пералічылі 30000 расійскіх рублёў (каля 350 долараў) на крыптакашалькі.

Падобныя падпалы абсталявання на чыгунцы адбываюцца ў розных рэгіёнах Расіі. І расійскім сілавікам не заўсёды ўдаецца затрымаць "партызан".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі