У Забайкаллі аўтобус упаў з моста: 19 загінулых, беларусаў сярод іх няма

У Забайкаллі аўтобус упаў з моста: 19 загінулых, беларусаў сярод іх няма

19 чалавек загінулі ў Забайкаллі падчас аварыі рэйсавага аўтобусу, які зваліўся з маста ў раку Куэнга. Жудаснае здарэнне адбылося 1 снежня.

Аўтобус належыў мясцовай турфірме і здзяйсняў заказны нерэгулярны рэйс. Ён зваліўся на лёд, пры падзенні перакуліўшыся на дах.

Сярод загінулых — двое дзяцей і кіроўца аўтобуса. Яшчэ 21 чалавек пацярпеў, з іх 14 былі шпіталізаваныя, у тым ліку трое — у цяжкім стане. Усяго ў аўтобусе знаходзіліся 44 чалавекі.

Як паведамляе прэс-служба Пасольства Беларусі ў Расіі, грамадзян Беларусі ў аўтобусе не было. 

Па папярэдніх дадзеных, у аўтобуса лопнула кола. З-за гэтага кіроўца не справіўся з кіраваннем, і аўтобус занесла. 

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі