Сяргей Купрыянаў: Беларуская дэлегацыя можа паспець вырашыць праблему

Прэс-сакратар старшыні праўлення расійскай кампаніі “Газпром” Сяргей Купрыянаў заявіў у інтэрв’ю тэлеканалу НТВ, што сённяшняя заява Аляксандра Лукашэнкі “абнадзейвае”.  Нагадаем, сёння кіраўнік дзяржавы заявіў, што днямі 460 мільёнаў долараў, якія Беларусь запазычылася расійцам, будуць пераведзеныя “Газпрому”.

Купрыянаў паведаміў, што заўтра раніцай у Маскве пачнуцца перамовы паміж “Газпромам” і дэлегацыяй “Белтрансгазу”.

“Часу да 10 гадзін зусім дастаткова для таго, каб паспець урэгуляваць гэтае пытанне”, заўважыў Купрыянаў. Яшчэ ўчора расійская кампанія паабяцала з 10 гадзін раніцы 3 жніўня скараціць на 45% пастаўкі газа ў Беларусь. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі