Сяргей Касціцын выкліканы ў зборную Беларусі на турнір у Швейцарыі

Сяргей Касціцын выкліканы ў зборную Беларусі на турнір у Швейцарыі

Нападаючы ніжагародскага "Тарпеда" Сяргей Касціцын выкліканы ў зборную Беларусі па хакеі, якая ў чацвер завяршыла трэніровачны збор і адпраўляецца ў Швейцарыю. Там яна возьме ўдзел у міжнародным турніры Arosa Challenge. Касціцын-малодшы атрымаў запрашэнне ад галоўнага трэнера Дэйва Льюіса пасля таго, як не змаглі прыняць удзел у трэніроўках з-за траўмаў хакеісты зборнай Нік Бэйлен, Іван Усенка і Андрэй Сцяпанаў. Замест іх былі выкліканыя форвард Дзмітрый Амбражэйчык і абаронца Андрэй Філічкін з мінскага "Дынама". Таксама запрашэнне атрымаў Сяргей Касціцын.

Зборная Беларусі першы матч на турніры Arosa Challenge правядзе 18 снежня супраць каманды Славакіі. У другой гульні сустрэнуцца хакейныя дружыны Швейцарыі і Нарвегіі. Пераможцы 19 снежня згуляюць у фінале.

Здымак з архіву.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі