Сяргей Калякін не выключае магчымасці датэрміновых парламенцкіх выбараў

Лідэр апазіцыйных беларускіх камуністаў Сяргей Калякін не выключае магчымасці датэрміновага правядзення парламенцкіх выбараў Беларусі разам са зменамі ў выбарчым заканадаўстве Беларусі. Такое меркаванне выказаў ён сёння ў інтэрв’ю АФН. “Я думаю, мае месца і пытанне датэрміновага правядзення парламенцкіх выбараў у сакавіку 2008 года, хаця сцвярджалася, што яны будуць у кастрычніку (2008 года)”, - сазаў Калякін.

Ёсць пэўныя сігналы, што гэта адбыцца ў сакавіку, калі ў Расіі будуць праходзіць выбары прэзідэнта, каб пад шумок тут усё аформіць”, - патлумачыў ён прычыну пераносу. “Цалкам магчыма, што змены будуць па выбарчым заканадаўстве: выбары будуць праведзеныя часткова па партыйных спісах", - сказаў палітык. – "У гэтым выпадку нашая прысутнасць, як партыі, будзе недапушчальная, паколькі мае моцныя пазіцыі на тым электаральным полі, якое ўлады могуць сабраць сёння пад “Белую Русь”.

Фота — www.lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі