Сяргей і Аляксандр Скрабцы распачалі бестэрміновую галадоўку

Браты патрабуюць вызвалення ўсіх палітвязняў, а таксама правядзення свабодных і дэмакратычных выбараў.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Скрабец.

“Мэта нашай галадоўкі — дабіцца вызвалення ўсіх палітвязняў і спынення рэпрэсій супраць грамадства Беларусі. Гэта датычыцца і свабоды слова, і правядзення свабодных парламенцкіх выбараў, якія адбудуцца сёлета”.


Сяргей Скрабец адзначыў, што яны патрабуюць вызвалення Аляксандра Казуліна, Андрэя Кіма і Сяргея Парсюкевіча. Паводле яго слоў, некаторыя моладзевыя актывісты выказалі жаданне далучыцца да гэтай акцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі